Убийца драконов
Людзі глядзяць праз пыльныя вокны,
Тканінай сумненняў перакошаны твары,
Рыцар адважны, забойца ўсіх цмокаў.
Гэта не кожнаму будзе па сілах,
Цмока забіць - асаблівая праца,
Толькі пакуль не ў глыбокіх магілах,
Тыя, хто быццам цмокі у палацах.
Людзі, што царскія носяць кароны,
І над крадзеным золатам чэзнуць,
З костак стаяць іх крывавыя троны,
Сцены вартуюць галодныя ведзьмы.
Гэта не тыя крылатыя змеі,
З імі ў баі лягчэй будзе выжыць,
Рукі няхай ад страху дранцвеюць,
Дзідай пачвару ўсё ж можна знішчыць.
Вось і выходзіць, што гэтыя людзі,
Сутнасць чыя да ўлады імкнецца,
Смагай нажывы свет наш загубяць,
Цмокі жывуць у іх чорных сэрцах.
https://youtu.be/SBIv1_H8Wg0
Свидетельство о публикации №125041905098