Та чёрная ночь
Стагоддзі імчацца ў журбе,
Не знішчана памяць народа,
Калі кроў упала на снег,
Зарэцкага і з ім Чарота.
І многіх дзясяткаў яшчэ,
Забітых рукамі вар’ятаў
Гісторыі рэчка цячэ,
Скрозь слёзы, паклёпы і краты.
Паэт - гэта больш, чым паэт,
Ён носьбіт важкага слова,
Які не баіцца пасмець,
Лёс не жывучы напалову.
А цені загубленых тых,
Блукаюць па бітай цагліне,
Каб зноў нарадзіцца затым,
Пад плач жураўлінага кліну.
У цемры знаходзіцца свет,
І гэта для многіх спакуса,
Ад продкаў для нас запавет,
Каб гонар знайсці беларуса.
Свидетельство о публикации №125041905072