Даунi сон

Даўнi Сон бестурботны нябёсаў
Хмарай чорнаю рушыцца хцiва.
Гнецца  постаць пад цяжкасцю лёсаў
Легкаверных аблокаў…  пужлiвасць.

Хiтра Сонца хавае ў абдымках,
Гром з маланкай склiкае на неба.
У штукарскiх, нядбайных  учынках,
Лепiць дзiўны  гуллiва свой злепак.

Сполах гучна наводзiць  знянацку,
Марыць сцiснуць святло лапай потнай.
Завiвае  з паветра  загадку,
Iнтрыгуе,  да «жартаў» з ахвотай.

Ды цi згодзiцца з хмараю Сонца?
Мо раскiне, як косы праменне?
Сцiсне, звяжа аблокi, бы снопам,
Каб знайсцi светлы шлях з сутарэння.


Рецензии