Падзяка уласу
Будзе помнiць Дубiна.
Ўсё цяплейшым з цягам часу
Будзе iм яго iмя.
Будуць дзякаваць, што зрок свой,
Прыпынiў на дубiнцах.
Хоць i ганьбiў, не знарокам, –
Хтосьцi сеяў пэўна страх.
Гэта ўсё сплыло ракою,
Сказ пра вёску даў штуршок,
Сон забраў, занепакоiў:
Абялiць як свой куток?
Родных, стрэчных i суседзяў
Ўспамiналi, i дзядоў.
Каб аб iх усiм паведаць,
Пра жыццё з былых вякоў.
Нарадзiлася ў нас кнiга
«Ёсць такая Дубiна».
Раскупiлi яе мiгам –
Так, Уласава «вiна».
Ўнукi, праўнукi слязамi
Абмывалi той радок,
Дзе вiталiся з дзядамi…
Цвялiў гонар за свой род.
Дубiнцы падзяку сэрцам
Шлюць Уласу за ўспамiн.
Просяць крыўду тую сцерцi,
Прапалоць ў душы палын.
Свидетельство о публикации №125041307962