Забiтая вясна. Трыпцiх
"Адпусці мяне, адпусці,
Не прыходзь, не чапай, не кратай,
Не заві за сабой пайсці,
Не чакай ад мяне парады.
Спачуванне - не мой канёк,
А не твой - безумоўна змены.
Не заходзь, бо ужо здалёк
Ты з чарговай ідзеш праблемай.
І даволі мне ўсюль пісаць!
Дзе раней ты хаваў пачуцці?!
Колькі можна ужо стагнаць?!
Дапамогі з табой не будзе!
Дай мне проста спакойна жыць,
Я стамілась, зусім змарнела.
Колькі ты з мяне выцяг жыл,
Як хвароба, нібы халера.
Замаўчы, заляпі свой рот!
Не хачу я ніякіх зносін!
Я зрабіла круты паварот
І сарваўся ты па дарозе..."
_2_
Ты ведаеш, як кепска без цябе?...
Канешне зараз скажаў ты:"О божа...."
Ты ўсё сказала аб маёй віне.
Я згодзен. Верш нічым не дапаможа.
Мне пра сябе няма чаго дадаць,
Ды ўвогуле мы пра мяне забылі.
Я паспрабую проста апісаць,
Якая ты на гэтым небасхіле...
_3_
Я колер воч тваіх успомніць не магу,
Я столькі раз глядзеў у самае прадонне,
І нат няўмольны час спыняўся на бягу,
Калі глядзела ты у воч маіх сутонне...
Я столькі раз хацеў прабіць рукой сцяну,
Якую сам зрабіў грунтоўна і удала,
І вось калі цяпер цагліну я сцягнуў
За ёю пустата замест цябе буяла...
Я рук тваіх цяпло не здолеў захаваць,
Занадта ад цябе таго цяпла адняўшы,
Табе жа не шкада было яго аддаць,
І скончылась яно, ў маіх руках размякшы...
Я так любіў яе, любіў ў яе глядзець-
Усмешкаю са мной ты сотні раз дзялілась.
І не заўважыў я, як стала ты марнець,
Змарнела і яна, і ўвогуле згубілась...
І пацалунку час не здольны надысці,
Ды толькі насамрэч не ў пацалунку справа.
Усё тваё святло у верш не умясціць,
Бо выбухне яно, нібы з вулкана лава...
Бо выбухне яно атрамантам на бель
І пацячэ уніз да краю акіяна,
Няўважны рулявы ізноў прагледзіць мель,
Пасадзіць карабель на рыфы ля вулкана.
І чымсьці трапяткім напоўніцца абсяг...
Яшчэ не дапісаў, а верш прапах табою.
У вуснах ён тваіх, руках і валасах,
І толькі гэты пах я захаваў з сабою...
________________________________
Самы кранальны і эмацыйны момант,
Якога мне больш за ўсё не хапае-
Гэта калі нашыя вусны растульваліся
Пасля доўгага пацалунку
І ты нетаропка расплюшчвала
Свае чароўныя вочы,
І тады я бачыў у іх
Сапраўднае шчасце...
Свидетельство о публикации №125041307464