Аскепкi

Зірні за межы звыклых слоў,
Пачуўшы музыку ў нябёсах.
Мы нараджаемся ізноў
На скрыжаванні лёсаў...

 ____________________


Аднойчы поначы
Я зразумеў, што ніколі не здалею дазнацца-
Ці быў я увогуле паэтам?...
Бо каб зразумець гэта насамрэч-
Трэба натрапіць на свае вершы
Вачамі зусім незнаёмага мне чалавека...


 ____________________


Лесвіца
          Месяца   
                месціцца

Паміж   
         аблокаў
                дарогай.

І каб прайсці
               і не звесіцца,

Ступай
        нетаропка...


Рецензии