Палохалi народ ваукамi

Здаўна палохалi народ ваўкамi:
Шукалi падабенства па-сусецку.
Хто рознiўся, лiчылi чужакамi –
Ваўкамi клiкалi, чынiлi здзеку.

Хаця не дрэнэнна браць з ваўкоў нам прыклад:
Павагi моц –  у мудрасцi, харызме,
Навалаю шукаць для iх не звыкла –
Памылка, знаць, у нашай парадыгме.

Важак трасецца над сваiм сабратам,
Прынiзiць – грэх, па гендэрнай прымеце.
Каб не адстаў слабы ад зграi, часам,
За iм плятуцца, не бягуць, як вецер.

Не кiнуць нi старога i слабога,
Малому, як патрэбна, знойдуць няньку.
Галоднымi пакiнуць, не дай Бог жа,
Бягуць за правiянтам спазаранку.

Не лезе воўк ў жаночыя разборы,
Пытаннi вырашае альфа-самка.
Аўтарытэт разважлiвай асобы
Жанок трымае у сяброўскiх рамках.

Воўк выбiрае назаўжды сяброўку,
Не рыскае налева i направа.
Ёй давярае, паважае жонку…
Такая аб драпежнiках вось праўда.


Рецензии