За што не любяць бунтароу

За што бунтарны стыль не любяць?
Што бачаць свет з дабаўкай солі?
Што вострым клёкам дурняў судзяць,
а языком – яшчэ тым болей?

Што Боскай марай сэрца грэюць,
і стыль чужы прыняць не хочуць,
а тым, што з подласці шалеюць
яны адкрыта ў твар рагочуць?

Ражон у іхніх спадзяваннях
не прычыняе страшнай болі
за шлях жыцця не ў лепшым стане,
а ад людзей – яшчэ тым болей.

У іх за людам сэнс не крочыць –
у іх свая заўжды дарога,
дзе сцежка матчына не збочыць
з надзеяй светлаю ад Бога.

А як прысуд ім смерць абудзіць,
то прыклад іншых іх натхняе:
дзе існасць пеклам чэрці судзяць –
народ пасля абагаўляе.

Пераклад з Вессы Блюменбаум


Рецензии