Не пытайся мяне за прошлае

Не пытайся мяне за прошлае,
Гэта так - драбяза, павер!
Я на ніве жыцця бязбожнага:
У душы нібы стогне звер.

Лепш свячу запалі святочную
І чытай толькі для мяне!
У маркоце па лёсе крочыла
І бывала на самым дне.

Дык навошта табе пакаянне?
Мо, калісьці і дам адказ,
Толькі справа, на жаль, не ў прызнанні,
Разумееш, патрэбны час!

Я разгублена ды невідушча,
Адыдзі! Не гняві ты лёс!
Дзесьці сонца за краявідамі -
Толькі твой мяне вабіў плёс!

Не пытайся мяне за Божае:
Так страшэнна, бы на вайне!
Сёння сэрца мае трывожыцца
Па той прошлай - яшчэ я ў сне.


Рецензии