***
Па ёй забытая хвароба.
Я ўспомніў, як яна смяецца...
Тады сказала мне праз злобу:
"Калісьці Вы схавалі Сонца,
Яшчэ адчуеце, мой мілы,
Калі без сна, жыццё бясконца,
Луна адыме Вашы сілы!
Ды зразумеўшы, стане горка:
Паўсюль чартапалох страшэнны!
Шукаць Вы будзеце па зорках
Адну яе ды слаць прашэнні,
Гукаць яе ў бяздонным небе,
Ірвацца сэрцам набалелым:
"Я больш нікому непатрэбны", -
Вы закрычыце ашалела...
Свидетельство о публикации №125040601975