Крок за крокам

Жыццё  вяртае часта да вытокаў,
У час самоты смага цягне да крынiцы:
Прайсцi дзяцiнства сцежкай крок за крокам,
Бацькоўскай мудрасцю, з павагай, наталiцца.

Лiстаем каляндар свой асабiсты,
Вяртаем лiст – калiсьцi вырваны са злосцi.
Успомнiцца той час, як луг квяцiсты:
Вiтаў да нас з вясной, а то – з нязваным госцем.

Па-новаму глядзiм на тыя з`явы
Сягоння – на адлегласцi часоў далёкiх,
I вiдавочна, што квiтнела – звяла,
Што кiпцюрамi ранiла – паiла сокам.

Ацэнiцца па-новаму дзень, новы,
Падказка нам:  сляпым не спатыкнуцца сёння.
На чорнай паласе мазок ружовы
Малюем сэрцам у вясновых Сонца промнях.


Рецензии