Экипажу Гастэла прысвячаецца

У той самы чэрвень, у час вайны,
У Радашковіцкім напрамку,
З пад Маладзечна, як жукі,
Цягнуліся калоны танкаў.

І быў загад – ляцець туды,
Знішчаць нямецкія калоны
І не шкадуючы жыцця,
І не шкадуючы патронаў,
Шарсціць нялюдскага ўрага
Із кулямёта з пад аблокаў.

Пад сонцам, у небе, над зямлёй,
Ляцелі нашы арлы-птахі,
Нібыта, ласкавая маці
Пясьцілі промні іх цяплом.

А пад крылом вайна, вайна,
Паўсюль разруха і пустэча.
Не думалі яны тады,
Што будзе гэтая сустрэча
Апошняя ў іх жыцці,
Што назаўжды падпорцяць крылы
Нямецкія ім каршуны.

У той дзень, ля могілак, пад лесам,
Каля драўлянага мастка,
Гастэла з неба ў Мацках.
Бамбіў нямецкага ўрага.

На ўзлеску дагаралі танкі,
Усё было чорным у дыму,
І раптам - ўдарыла маланка,
Каля дарогі на бугры.

То былі дзве таўстыя пушкі,
Яны патрапілі ў цэль,
Былі падбіты нашы птушкі
На безымяннай высаце.

Гастэла вёў сваю машыну,
Нібыта трапіўшы ў капкан
І на апошнім уздыханні,
Направіў яе на таран.

На ўскрайку леса, ля балота,
Дзе дуб стаіць зусім стары,
Знайшоў спакой свой ля Мярковіч
Бамбардзіроўшчык ДБ-3.

Цяпер ў пасёлку Радашковіч,
На скрыжаванні ўсіх вятроў,
Гастэлаўскаму экіпажу
Стаіць прыгожы помнік той.

Глядзіць з нябёс на нас юнак
Герой – Гастэла, мілы хлопчык,
А пад Бяларуцкай плітой
Ляжыць, як не вядомы лётчык.
© Зміцер Дуброўскі
29.12.2006 г.


Рецензии