Хачу
Хачу трываласці дзядоў
З ліцвінскага падворка,
Каб гарадзенцам грэла кроў
Ягоная гаворка.
Хачу ўзлётаў Песняра,
Каб заглянула сонца
І з-пад ягонага пяра
У нашае аконца.
Хачу з метафарай гуляць,
Як з Горна Юрка Голуб,
Каб пахваліў мяне чытач
За Юркавую школу.
Хачу праблемны воз рашаць,
Што родзіцца ад смутку,
Каб паглынула вайну гаць
Для шчасця на мінутку.
Хачу узлётаў для жыцця,
Каб выгукнуць: Народзе!
Каваць аралы лепш з мяча
Пры сонечнай пагодзе.
Хачу гармонамі грашыць,
Што родзяцца ад сексу,
Каб адпусціў мае грахі
І мне мой Бог– за вэксаль.
Хачу прарочаства нябёс,
Дзе правіць баль магіла,
Каб найхутчэй важак там здох
На зайздрасць для дэбіла.
Хачу, каб канула у Лету:
Пад “боскай праўдаю” вайна,
Каб мог гукнуць і лох сусвету,
Што Бог адзін, другіх няма.
Хачу ў спрэчках прамаўчаць
Штодня пра перамогу.
А вось якую нам чакаць?
Вядома толькі Богу.
Свидетельство о публикации №125040304237