З апошнiх паведамленiй

Мытня, грошы, шоў, пасады –
дэвальвацый атрыбуты.
Кланы – мафія улады,
непазбежны вынік смуты.

Біржа, медыум – балота
замаруджанае міны.
Секс без дзетак – адзінота,
дэмаграфія краіны.

Палітолагі – стратэгі.
Камікадзе – смерці  лямант.
Алігархі-бізнесмены –
канстытуцыі парламент.

Бомбы, выбухі – кар’ера
паднебеснаму юаню,
Трамп у ролі мільярдэра
эмігрантскаму спатканню.

Міг жыцця – пасаг салдата.
Плён сакрэтны – водар чаркі.
Зомбі – гонар  ролі ката
з прымусовай гаспадаркі.


Рецензии