Пераход

Увесну снег
нiбыта адыходзiць,
ён захопіць ад мяне чагось шматок.
У пошуках мiнулага
блукае позірк -
Кут знаемы трапіў пад каток

Зноў ліштву на Грушаўцы
здзімае вецер,
А замест як з пекла вырасце бетон:
Клаўстрафобікам
шукаць у прасвеце
След паветра ды блакiтны фон.

Хай мяне прабачыць
каляровы горад,
Што напрыканцы я ўспомню пераход.
Пераход падземны
ад жыцця ў холад -
Мармур, скразнякі, мачы смурод.


Рецензии