Чорнай хмарай туга разраслася над домам
Вокны ў неба глядзяць, быццам літасці просяць,
За цябе сэрца хворым трапечыцца бомам,
Дужа гучна, наўзрыд, так заходзіцца восень.
Чатырнаццаты год… быццам вецер сярдзіты
Ўсе ўспаміны раскідаў пажоўклай лістотай —
Ды ўжо неба не вабіць безмежжам блакіту:
За абодвух Анёл толькі енчыць употай…
Свидетельство о публикации №125040102377