Аднойчы ноччу...
Аднойчы ноччу я сядзеў,
Над кнігай сонна летуцеў,
Але пачуў адразу гук,
Нібыта ў дзверы мае стук.
Напэўна, нехта завітаў,
І я, узрушаны, казаў:
«Канешне, гэта назнарок
Той падарожнік у гэткі змрок,
Пагрукаў у дзверы звонку ён,
І ў мой жадае трапіць дом,
Адну правесці толькі ноч,
Звычайны госць – нічога больш».
06 жніўня 2012.
Свидетельство о публикации №125033007245