Вясной такая прыгажосць!

Вясной такая прыгажосць,
Што і сталець не хочацца.
Бярэ аж на бег часу злосць,
Бо без прыпынку точыцца.

Ўсё адраджаецца вясною:
Пачуцці, думкі, мары.
Нальюцца сілаю зямною
Пагоркі і абшары.

Дзянёк вясновы - пахвалёны,
Нясе бо радасць, сок жыцця!
Са стрэхаў кропель перазвоны,
Як звон вяртання з забыцця.

З кропель зьбіраецца ручай,
А той імкнецца плынню ў рэкі...
І наплывае сум, адчай,
Няўжо мы, людзі, недарэкі?

Чаму, хоць бачым часу бег,
Без меры трацім сілы
На хітрыкі, на войнаў грэх,
Заўчасныя магілы?!

Чаму нас не кранае плач,
Сьмерці дзяцей і матак?!
Рахуем вынікі удач,
Як бы ўсё людзі - статак!

Будуем з золата дварцы,
Тэорыі ствараем,
Што ж будзе з нас напрыкацы -
Не думаем, не знаем.

І чым далей,  тым болей сьвет
Ахвяр нясе абману.
На фронт у пекла гоніць дзед
Дзяцей не з свайго клану.

Куды падзелася мараль:
Стаў ліберал фашыстам.
Лёс вырашае вояў сталь,
Ці жыць пад камуністам?

Вясна. Наўкола прыгажосць
І паміраць не хочацца!
Але вайна, нязваны госць,
Крывёй людзкою точыцца.


Рецензии