Ружовы вечар
Збірае зоркі ды хавае ў косы.
Блукае месяц залатою сцежкай,
Шукае шлях на скрыжаваннях лёсу.
Вярба прыціхла, з ветрам не шапоча,
Схіліла галаву ад палкай спрэчкі.
Пупышкамі вады крануцца хоча,
Напіцца вільгаці з далоняў рэчкі.
Вясновы пах, ахінуты смугою,
Зямлю частуе зёлкавым напоем.
Бусліны клёкат, белаю тугою,
Кранае сэрца радасным спакоем.
28.03.2025
Свидетельство о публикации №125032805931