Плынь жыцця
На сонцы росаў бісер высыхае
Няма юнацкай лёгкае хады
І больш ніхто па нас не уздыхае.
Праекты, планы - толькі ў галаве,
Існуюць, рэдагуюцца бясконца
Паціху і жыццё так аджыве
І знікне, як з травы іскрынкі сонца.
І толькі памяць радасных хвілін
З гадамі і чароўней, і яскраваей.
Душа ж шукае шчасця успамін,
Калі ты быў дасціпней і рухавей!
Няхай праходзяць месяцы, гады
Ды росаў бісер ранак аднаўляе.
І хоць няма больш лёгкае хады
Але душа і мроіць, і кахае!
Свидетельство о публикации №125032800332