Легенды Белавежы- Алканост i Сiрын
Самым адметным ёсць адзін:
Міт пра Алканост і Сірын,
Пра іх жыццё і шчасця межы.
Па міту - дзьве сястры жылі
Шчасліва ў Белавежы лоне.
У паху кветак, пчолак звоне
Вянкі цудоўныя плялі.
Не страшны ім Пярун вясновы -
Ён дождж прыносіў і жыццё,
Мароз і снег у забыццё
Зганяў і час прыводзіў новы.
Жыцця лад гэтакі здаўна
Яны, як Творцы дар, прымалі
На лёс зусім не наракалі,
Бо мэта ў іх была адна:
Гармонію лясоў і рэк
І цуды райскае прыроды
Даносіць людзям цераз годы,
Каб быў шчаслівым чалавек!
Алканост - смутак, боль людзей
У сваіх песнях апявала
Ды так чароўна, што давала
Шлях да гармоніі падзей.
Той, хто маркоціўся ўвесь час,
Пачуўшы яе спевы, скажа:
" Не ўсё ў жыцці туга і сажа,
Бо існуе рай і для нас!"
Але калі больш не вярнуць
Тае душы, што адляцела
Навек у вырай, то хацела
Сірын боль страты абмінуць.
Яна спявала так чароўна,
Што ў тугі слёзы высыхалі,
Але яе напевы звалі
Ў шлях без звароту безумоўна.
Пярун, пачуўшы яе спеў,
Стаў сам маркотны і тужлівы,
Заліў дажджом лясы і нівы,
Без сілы ў неба паляцеў.
Пасля рашыў ён бараніць,
Людзей. А каб не ўчулі сьпевы,
Павінны чуць іх толькі дрэвы,
Бо Сірын мае птушкай быць.
Ды як Сірын раптам прапала,
Маркотнай стала Алканост,
Штодня хадзіла на пагост,
Ад песень нават цень прапала.
Туга ахутала прыроду,
Надзеі зніклі бо ў людзей.
От ты Пярун! От дабрадзей!
Без песень смутку даў народу!
Дабром каб справу завяршыць,
Алканост птушкаю павінна
Таксама стаць, але дзяўчына
На моры мае гнёзды віць.
І ў тыя дні, калі яна
Ў гняздзе тым птушанят гадуе,
Ніхто няхай грамоў не чуе -
Такая воля Пяруна!
Так аб'яднаў Пярун сясцёр,
Вярнуў надзею у прыроду,
Паміж людзей наладзіў згоду
І мір над сьветам распрасцёр.
Чытаў я сёння, што ізноў
Алканост песьні ў пушчы чулі.
От каб яны нам мір вярнулі,
Без войнаў, сьмерцяў і грамоў!
Хай вернуць Пяруна раскаты
Салоўкі песьні для кахання,
Каб не забыць нам паклікання:
Ў любові род людзкі вясці!
Няхай ствараюць патрыёты
ChatGPT і нейрасеці,
Каб стала лепей жыць на свеце,
Але не танкі, самалёты!
Ёсць дзве сястры у пантэоне
Славянскіх мітаў і легенд,
Што не дадуць разбіць ушчэнт
Зямлю, бо грэюць іх далоні
Надзею на жыцця працяг -
Алканост нам яе даруе,
Сірын ёй сілы ахвяруе
Трымаць жыцця высока сцяг!
Свидетельство о публикации №125032600335