Адпомсцяць нашы

Трэба памятаць тыя падзеі,
Б’е набатам Хатынь спрадвек,
Як тады лютавалі завеі,
Трэба памятаць, чалавек!
А.Валадзько

Яе вялі на эшафот…
Не скардзілася, не стагнала.
Было раненне - у жывот,
А гэта смерці подых – рана.

Ішло сумленнае дзіця
Без енкаў  - цвёрда за Радзіму -
На плечы цяжар небыцця:
Ёй толькі дваццаць першы мінуў.

Яшчэ б кахаць, дзяцей расціць,
Вайна - страшэнная пачвара!
Так хочацца крыху пажыць -
Не спраўдзяцца надзеі-мары.

І боль у сэрцы, гнеў цяжкі
Ды ганарыстасць злобным смехам,
Прыняты гэты крок важкі:
“Адпомсцяць нашы”, - цягне рэха.


Рецензии