Мова душы
Плывуць па неба сіняве -
Мой родны кут, мой край далёкі
У памяці душы жыве.
У сходзіць сонца, ці заходзіць -
Я мрою родныя мясьціны,
Чарот за хваляй мерна ходзіць,
Калыша вывадак качыны.
Там срэбныя кладзе сцяжынкі
У поўнач месяц па вадзе.
Ад грэблі да тваёй хацінкі
Дарожка гэтая вядзе.
Жарсцьлівы пошчак салаўя
У цішыні звініць высока
І Шляху Млечнага змяя
Раскрыла Чорнай дзіры вока.
Штоночы мроіцца карціны
Далёкай роднай стараны.
Хай зберажэ Тварэц адзіны
Яе ад гвалту і вайны!
Свидетельство о публикации №125032300318