Пакiдзiшча

Патрэскваюць жарынкі ў пячы,
Сцямнела на двары ўжо даўно...
Пакідзішча сумуе ў начы,
І поўня назірае праз акно.

Не дапаможа чарка на стале:
Ад болю ўсё ўнутры агнём пячэ.
І трунак нават гора не залье,
Бо гэты боль за трунак той гарчэй.

У адзіноце час ідзе даўжэй,
Ды свечка дагарае ў цішыні.
А да каханай хмарачос бліжэй:
Яна знайшла прытулак у вышыні.


Рецензии