Правiцелям сьвету
Бурліць, імчыць і ў забыцці знікае.
Не ведае яна прыпынкаў, перашкод,
Масты і сувязі нямоцныя змывае.
Ламае, рушыць логіку падзей,
Дамовы і шляхі іх дасягнення.
Пры гэтым лёсы трушчыць у людзей
І нішчыць лад прывычны у імгненне.
Па версе плыні - трэскі і лайно -
Пустая, лёгкавесная парода;
Палітыка ў якой маралі не відно,
А толькі бізнес, выгада і згода.
Чаму мараль не можа плынню правіць?
Чаму ў пашане меркантыльны падыход?
Таму што і эліты хочуць бавіць
Часы жыцця ў дастатку без згрызот.
Бо інтарэсы болей не ў маралі,
А у тугім з грашыма кашальку
А, каб багацце сілай не забралі,
Патрэбна выбраць "моцную руку"!
Няхай яна напіша нам законы
І будзе жорстка іх адсочваць выкананні.
Ды ад дыктатара не мецьме абароны
Ніхто з жывых, як кажуць нам паданні.
Бо сказана ў біблейскім Запавеце:
"Не стварай ідалаў і ім не пакланяйся!"
Што нараджаецца - ўсё мае жыць на свеце
І з "моцнаю рукой" прад Богам кайся!
Свидетельство о публикации №125032007972