***
Мне раней не хапала так веры,
Пэўна, зараз мацнее я стала,
Адалеўшы хваробу – хімеры
Так ірвалі самлелае сэрца,
Не было мне спакою ніколі:
Толькі б выжыць мне ды не памерці!
Значыць, Бог даў мне гэтае долі.
Трэба коўдра жыцця ператрэсці
І змяніць каляровасць прасторы,
Каб мой лёс не віхурылі чэрці,
Каб забыцца, нарэшце, на гора.
Я прыйшла да Пятра і да Паўла
З моцнай верай у добрых Анёлаў,
І, паверце, так лёгка мне стала
Ад малітвенных лекавых словаў.
Свидетельство о публикации №125031903315