***
Ты падала мне адзін толькі знак,
Сэрца трапечыцца - цяжка ў грудзях:
Зноў варушыцца вужакаю жах!
Больш я не хочу такіх фортэлей!
Лепш падаруй мне салодкіх начэй,
Так пацалуй, каб я зноўку ажыў,
Не, дык ідзі! Ад мяжы да мяжы
Рукі мае так жадаюць крануць
Тую, што побач, той водар пачуць,
Што не дае спаць спакойна зусім,
Эх, закахаўся так моцна Максім!
Вусны твае - нібы ліпавы мёд!
Не, не чакай ад кахання выгод,
Я да цябе бы прышыты душой,
Толькі наперад ды побач з табой!
Вырашыў так за абодвух наш лёс,
Зноўку мурашыць па целе мароз,
Ты прыхініся, прашу да мяне,
Бы звар’яцелы, кахаю цябе!
Свидетельство о публикации №125031902348