Нечаканасць

Яшчэ учора белагрывая зiма
Адпачывала на газонах гаспадыняй,
Лiчыла: ноч аблашчыць лёгкай павуцiнай,
А цемра падманула, выпiла да дна.

На досвiтку ў  паветры промнiк фарбу лье,
З iм лёгкi вецер гладзiць леташнюю траўку,
Прастор з яскраваю усмешкаю  на ранку
Вясеннi, свежы водар з асалодай п`е.

Вяртае нечаканасць думкi да жыцця:
Наш крок лажыўся хiстка, а часамi гладка,
Бывала чаравалi доўга над зерняткам,
Змарылiся, ды  ў момант, здзiвiць, як дзiця.

Дае праростак, абяцае каласок
Налiты сокамi, з лагодаю сагрэты,
Святлом мiгае –  перамен усе прыметы…
У будучынь наш лёс выпiсвае квiток.

Так стане сорамна, што вагаўся, за плач,
З ухмылкаю на вуснах ловiш разуменне,
Што ў момант горкi часта сэрца слепне…
З малiтвай да душы i Госпада: «Прабач»…


Рецензии