Вера

Па-над горадам слаўным - пад Мінскам,
Быццам келіх разліў хто нябёс,
Калыхае ціхутка вятрыска 
Акіяна бязмежнага плёс …

За цябе, за мяне несціхана
Палівае зямлю дробны дождж,
Так пяшчотна ў абдымках, рахмана
Пасля страшных сцюдзеных парош!

Несцярпіма мне хочацца верыць,
Што аднойчы закруціцца млын,
Калі мы, апрануўшыся ў веру,
Назаўсёды забудзем шчыгрын -

Непрыемную вопратку сэрца,
І праступіць слязьмі на вачах
Прабачэнне таго, хто да смерці
Нёс за нас цяжкі крыж на плячах.


Рецензии