***
Крычыш з палёгкай:"Я за мір!"
Не адчуваеш енкаў гуку:
"Ты гэтых ірадаў кумір!"
Стагналі несціхана дзеці,
У гэтым стогне ўсё жыццё,
Бо гэта ты ім даў памерці,
Уйсці страшэнна ў небыццё.
Трызнілі маці ад бяссілля,
Чарга свінца - і зноўку страх.
Скажы, ты бачыў колер крылаў?
Чарнее ночы гэты жах.
Не ганарыся! Нешчаслівы
І неблажэнны выбраў шлях!
Прачніся, нелюдзь ганарлівы,
І паглядзі - кроў на руках!
Свидетельство о публикации №125031706857