Як ты?

Не глядзі на мяне з дакорам:
Я згубілася – вось і ўсё…
Ахапіў, пэўна, цяжкі сорам:
Што зрабіла з сваім жыццём!?

Не турбуйся, ужо ўсё добра!
Мо, знайду для сябе выйсцё,
Калі не, дык збяру ўсё ў торбы
І адпраўлюся ў забыццё…

Звар’яцелая я і сёння,
Сэрца больш не даруе мне,
Яно здужае, хай і больна,
Як ты, мілы мой, без мяне?


Рецензии