Кахаю!

Пястуе ветрык збажыну,
Люляе, бы дзіця малое.
Я сёння доўга не засну:
Ізноўку ўспамяну былое,

Як ты сказала сэрцам "да",
Вачыма цёпла абдымала,
Прайшоў той час, нібы вада
Сышла з палёў вясною талай.

Аднойчы стрэліся з табой -
Чужая нейкая дзяўчына,
Не ты мой адняла спакой,
Не зразумеў я ў чым прычына

Тады, бо стрэчы той чакаў
І думаў: вернецца ўсё разам -
Абдала холадам рука,
Бо адбылося не да часу.

Другія мы даўным-даўно,
Пах шчасця ў збажыне блукае,
Ды толькі ведаю адно:
Я тую ўсё яшчэ кахаю!


Рецензии