Палон
Дай самлелай мне адпачыць!
Толькі шыеш свой кужаль брыдкі,
Бы палынам, нутро гарчыць.
Сэрца птушкаю ў неба хоча
І скуголіць яно, трызніць,
Толькі сцежка за сцежкай крочыць
Пазалоты тугая ніць…
Засланіў павуціннем вочы –
Неба хмарамі перакрыў,
Толькі ў цемры апошняй ночы
Б’ецца птушка мая без крыл.
Свидетельство о публикации №125031704995