Зачакалiся

Так цяжка пра зiму пiсаць сягоння,
Сукенку белую згубiла дзесьцi,
Трымае восень хiтра у палоне,
Чарнюткай хмараю змагла аплесцi.

Зiма шукае белыя карункi,
Хiтруня-восень памагае з  плачам,
Хавае наваколле ў пацалунках
Крупiнкамi дажджу, вiецца, скача.

Магчыма зiмачка праспала час свой,
Забылася пра футра, пра каралi…
А можа свет спалохаў сваёй сваркай,
З бядовых хмар хацiну збудавала.

Мо з часам схамянецца, знойдзе сiлы,
Ды прыляцiць з завеяй,  замятухай.
Накрые зорным дываном руплiва,
Паклiчуць рэчка з лесам белым пухам.

З вясной пачне змагацца ды буянiць,
Не разумеючы, што госць нязваны,
Змарыўся край чакаць яе румяны,
Нясе не радасць, а турбуе раны.

Так i ў жыццi, калi чакаюць доўга,
Пытаюцца забыцца, гоняць думкi,
А мы ў час горкi, ў час мальбы да Бога,
Успамiнаем, сеем ў сэрцах мукi.


Рецензии