Дыхае глеба духмяным палынам

Дыхае глеба духмяным палынам,
Грае паветра на струнах душы.
Што ж гэта робіцца? Божага сына?
Надпіс… Маўкліва… Гамоняць крыжы...

Смага на вуснах з’явілася соллю,
Бегчы куды? Дзе ратунку прасіць?
Сэрца стамілася скардзіцца боллю
Можа, парады нам, неба, дасі?

Дзе адшукаць тое светлае заўтра,
Як на крыві можна дом будаваць?
Могілкі нам выпадаюць на картах,
Горкі палын ды падманная гаць...


Рецензии