Пушча старажытная

Пушча старажытная,
Старазапаветная...
У ёй казуля спрытная
Ды сасна прыкметная.

Пушча, што раздзелена,
Як пяро зламанае...
Хараство, што велічна,
Ліху пераданае.

Пушча перакрытая –
Для жывёл – загадкаю.
Дурнем перарытая
З галавою гадкаю.

Пушча, ты знясілена,
Ўсё незразумелае...
Розумам прыпыленым
Моц страціла, што мела.

Пушча, ты дзівосная,
Для жывёл прытулачак.
Плачуць зімы з вёснамі...
Родны мой завулачак...


Рецензии