На вершы У. Сарочкiна

    Салдаты Перамогі

Усё далей ад нас дзень пабеднай вясны,
Азораны той неўміручаю славай.
Ды сняцца, як колісь, ваенныя сны
Байцам-пераможцам у бойцы крывавай.

Усмешкі вакол, кветак шмат у руках.
Мы помнім пра тых, хто жывы і загінуў.
Аб подзвігу тым успаміны ў вяках –
Набатам гучаць у душы ўспаміны.

Хай свеціцца май ды сінеча з нябёс
Над новым жыццём, над спагадлівым мірам.
З табою, Расія, сыны твае скрозь,
Якія ўзнеслі свой сцяг над Берлінам.

Прад вечным агнём у паклоне стаю,
З падзякай к героям за мір без трывогі.
Яны ў неўміручасці, нібы ў страю,
Салдаты Вялікай для нас перамогі!


      Мацi
Бабулька пыл стамілася змятаць,
Прадметы падымаць, перабіраць.
Ад цішыні знямелая прысела  –
І раптам рама са сцяны зляцела.

Разбітым шклом закончана піку,
І распасцёрся на палавіку
Партрэт зжаўцелы маміных сыноў,
На здымках даваенных тых гадоў.

І ёю з плачам узняты з пад руін
Асколкамі забіты старшы сын,
І, слёзы выціраючы рукой,
Бярэ і тых, што ніцма побач з ёй.

Усіх збірае разам за сталом
І выпраўляе кожны пералом,
І гладзіць раны глянцавыя цел,
Глядзіць, як шнур на раме ператлеў.

Змятае бой да ўжо астылай печы,
І брамка плача ўначы аб нечым.
Суседу ў цемры стукае ў акно,
Каб выразаў мужчыны ў рамку шкло.


       *****
Паветраны бой і суровы, і грозны.
Сыходзяць месяры ў піку.
І чуецца зноў: "у паветры Камозін!" –
На тым, на варожым гучыць "языку"!

Аб славе не марыць ні думкай, ні словам,
Шукае мішэнь – сее страх,
І з асам з люфтвафэ адна тут размова –
У родных нябёсах бязлітасны птах!

      Усмешка

Бясснежжа. Скрозь абточаныя грані
Мінулых дзён – з іх шчасцем і тугой –
Плыве зноў студзень у начным тумане
Караблікам па лужы гарадской.

Амаль што сон ... як ліпа абадраная
Ноч вусны зводзіць – цемень, немата,
Ды свеціцца ўсмешка развітальная
Джаконды, што падобна на Хрыста!

 Сонейка заблыталася

Сонца згубілася ў кроне густой.
Дзень зноў пад шафу скаціўся.
Спіць матылёк на падушцы тваёй,
Крыламі сну растварыўся.

Плюшч зачапіўся за створку акна,
Да ручая збеглі цені.
Не, ты не зможаш застацца адна
Тут, у раі, у задуменні.

І каб пачуць, як спяваюць дразды,
Песні, што крыўды не маюць,
З зорак вяртайся сюды назаўжды,
Бо тут з арбіты чакаюць.

І да свяцілаў, дзе цемры пакой,
У бездань, дзе нешта палае,
Я паляцеў бы ўжо за табой,
Ды на зямлі ўсё трымае.

Тут жа чакаюць цябе дацямна:
Сцежка з асколкамі лужыны,
І матылёк, і святло ад акна,
Плюшч, што вятрамі абуджаны.

    Снег ідзе

Снег ідзе і ідзе, рабізной клейкаватай сцякае
Па палонцы начной гарадскога збягае акна,
Нікуды не спяшаецца і ні на міг не сціхае,
Запоўняе пустоты у студзені ажно да дна.

Пасыпаецца соллю акрайчык таго ж каравая.
Падаўжэнне жыцця не тупоча даўно ля дзвярэй.
Слізгаціць снег, і сном асляпляльным нібы накрывае
Безнадзейнасць маю ды журботы твае ад людзей.

І расстанне, што я кожным нервам і клетачкай чую,
І мяжа, за якой іншай бачыцца нам далячынь,
І цябе – немагчыма сваю і, магчыма, чужую –
Белы снег хай ідзе за акном, ападае з вышынь.
Не будзі мяне…


Рецензии