Душой выбраць сцежку

Гайдаюць арэлi, калышуць  вякамi,
Мяняюць свой рытм, сваю хуткасць, узлёты.
Мяняюць напрамкi –  бывае скачкамi,
Бывае крутыя, як злом, павароты.

Часiнай павольных i звыклых хiстанняў
Агорнуць вятры сваёй хваляй спакою.
Задрэмле душа пад напевы «свiтання»,
Iдзём за натоўпам дарогай чужою.

Ухаба ураз разгайдае арэлi.
Калдобiны шляху, як рукi сусвету,
Працэдзяць жывiцу на корань замшэлы,
Атожылак дасць, што прыпынiць вендэту.

Галоўнае ў час завiрухi каб бура
Нябёсы з зямлёй не злучыла злым векам…
Таму вельмi важна часiнаю хмурай
Душой выбраць сцежку i быць чалавекам.


Рецензии