З маладзiком у абдымку
Завея ў вокны стукае, настырна:
За пазуху з вятрыскам, для сваёй уцехi,
Каб бачыць сэрца як павольна стыне.
Схавалася пад коўдраю смугi самотнай,
Шапчу малiтву ўцiхамiрыць д`ябла,
Хiстае жыцця вагi невядомасць,
Дай Бог, каб з вераю душа не ззябла.
Падаравала моц чакаць дзянёк вясеннi,
З праменем першым распасцёрцi крылы,
Каб споўнiць мары светлыя i летуценнi,
Шалёны вецер адпусцiць пастылы.
Душа i сэрца распусцiлiся, як кветка,
З маладзiком ў абдымках-пацалунках.
Манiлi зоркi сiнявой з усмешкай ветлай,
Шукаў мой позiрк зорачку-вяшчунку.
Свидетельство о публикации №125031404838