Адраджэнне

Пісьменнікі напішуць аб вайне
Пра спусташы пагрозу і трывогу.
А людзі праспяваюць: гімн вясне,
Здабытай перамогамі дорогу...

Жалобныя знікаюць галасы
аб успамінах горкіх ды балючых.
Сумотнымі вандруюць адрасы, -
шукаюць родных у лясах гаючых.

Гаротнае сыходзіць рэха ў тын,
Бо чутую бяспеку загасілі.
Навокал пакрывае дзёрн палын,
Мурог у кветках слёзы адрадзілі.

Наладжанай сяўбой гудуць палі.
Дзень на зямілі красуецца расою.
Гуляюць трактары па ўсёй раллі.
Трымціць надзея жытняй паласою.
09.03.2025


Рецензии