Багiням вясны
Сонца зьзяе ясна,
Срэбны лебядзіны крык
К нам ляціць шточасна.
Ляцяць гусі, жураўлі
Ў радасці прадвесняй
Сад, гароды і палі
Шпак калыша песняй.
Ажывае свет ад сну
І ад зімняй ночы.
Цнотаю вітаць вясну
Выйшаў род жаночы.
Ружы твараў расцвілі,
Заблішчэлі вочы,
Срэбным звонам па Зямлі
Чуцен сьмех дзявочы.
Чутны зноў абцасаў стук:
Лёгкі, часты, быстры.
А сустрэчы любых рук
Высякаюць іскры.
Любы іх гарэзны сьмех,
Пачуццяў арэлі,
Жарсць вясновая - не грэх
Вучыў Батычэлі;!
Вясна кружыць карагод
З пачуццяў жарсцлівых.
Радасць - бо ў вясны прыход
Больш людзей шчаслівых!
; - Сандра Батычэлі (1445–1510) — адзін з найвялікшых мастакоў італьянскага Рэнесансу. Яго творчасць вызначаецца вытанчанасцю ліній, мяккасцю колераў і грацыёзнасцю персанажаў. Найбольш вядомыя карціны — "Нараджэнне Венеры" і "Вясна", напоўненыя міфалагічнымі матывамі і гармоніяй.
Свидетельство о публикации №125030708871