Святло вяртаецца у горад шэрых сцен

Святло вяртаецца ў горад шэрых сцен.
Абдымкі сонца, мроіцца пра лета,
Але і спеў зімы яшчэ не спеты,
І прахалодна там, дзе ў завуголлях цень.

Вясны пачатак, першы толькі крок
Дрыяды спяць яшчэ, і не выходзяць фаўны,
Каб крыкнуць Эвоэ, узрадуйся наш Дзіянісе слаўны
з сябрамі выпіць лоз крыві глыток.

Ды тое ўсё за горадам ў свой час,
А тут і зараз - вецер дзьме над плошчай,
І сніць камень булыжны сны пра рошчу
Ў якой пад сонцам кветкавы палас.


Рецензии