Для Лукаса да 17-га Дня нараджэння!
Прамчаліся, быццам вясеннія воды.
Ужо ззяюць пляны святлом уначы
Наперад ты крочыш, шукаеш ключы,
Каб мэтаў сваіх дасягнуці умела.
Наперад, мой Лукас,
І рухайся сьмела!
Дзяцінства шчаслівым было ды яно,
Як вецер ласкавы зляцела даўно.
Цяпер прад табою — вялікі ўжо сьвет,
Будзь моцным, адважным, бо шчасця сакрэт
У руху наперад! Дык не астывай
І з радасцю новае ў ім адкрывай!
З імпэтам спаткаеш ты лёс свой і тло,
Бо поспех і шчасце, і сонца святло —
Твае спадарожнікі будуць заўжды
Праз долі іспыты, праз дні і гады!
Будзь верны сабе на сцяжыне да мэты!
Жыцціё адкрывае тым толькі сакрэты,
Хто мэту сваю пранясе праз гады,
Бо з мэтаю жыць - гэта шчасце заўжды!
Сардэчныя віншаванні да Дня нараджэння, Лукас!
Свидетельство о публикации №125030505650