Плачуць жураулi

Божа мой! Як надаела
Думкі цішыні дарыць
І на роднай мове сьмела
Сам з сабою гаварыць!

Перакочваць пляны, мары,
Як на бродзе камяні,
Мроіць родныя абшары,
Сьветлыя дзяцінства дні.

Час успомніць безжурботны
Без навінаў і газэт,
Як быў цэлы дзень ахвотны
Шляхам гнаць веласіпед.

Прывітанне Шчара, Нача!
Родная Тучанка, Лань!
Па вас зноўку сэрца плача,
Хоць ты думаць перастань.

Слухаць перастань навіны,
Што раямі інтэрнэт
Ванітуе сваркі, кпіны
І палохае ўвесь свет.

Так, што нават невядома
Ці пабачу вас калі.
На душы лютуе стома
Ў небе плачуць жураўлі.


Рецензии