Буду чакаць

Я дыхаю, значыць, я жыву.
Я дыхаю, каб працягнуць жыць.
Калі раптам здарыцца, памру,
Хто ж цябе так зможа разумець?

Хто сустрэне, будзе абдымаць.
Цярпліва так з году ў год?
Скажа проста: ”Мілы, добры дзень”.
І вады напіцца прынясе.

Прыгатуе павольна ежу,
А потым цябе ўкладзе спаць?
Раніцай пачуе. ” Я пайду”.
І адкажа ціха: “Буду чакаць”.


Рецензии