Матылёк-пасланнiк

Прыпынiлi думкi ля бярозы,
У юнацтве з ёй дзялiла беды, радасць.
Абняла ды прычасала косы,
Вецер то прыгладзiць iх, то раскудлацiць.

А яна з лагодай мае спрэчкi
Закружыла ў шатах, матылёк-пасланнiк
Ледзь, крануў шчаку, прысеў на плечы,
Як Анёл, ў бялютка-беленькiм убраннi.

Разам з ветрам закружыў у танцы,
Крылаў махам зазываў з сабой на танга.
Дрэвы, травы – краю музыканты,
Загулi дзiвосна, бы гармонь двухрадка.

Закружыў увысi ў промнях  цёплых,
Плямкай стаў маленькай, вот ужо, як кропля,
Позiркам лаўлю, паветра сцёрла,
Аднялi яго ў мяне прастор i воля.

Сэрца усмiхнулася нябёсам,
Дзесцi за аблокi паляцелi беды.
А душа з бярозкай шматгалоссем
Заспявалi, сцёрлi  ў маiх думках след iх.


Рецензии