Каханая

Сонечнай раніцай,

     роснаю сцежкаю,

Ты басанож

  хваляй шчасця імчы.

Зачараваўся вачыма,

            усмешкаю,

Рукі цягну да каханай

              уначы.

Зорным імгненнем,

     аблокаў пачуццямі,

Разварушыла куточкі душы.

Вуснамі буду кранаць,

       каб адчуць цябе.

Мёдам па скуры бягуць

             мурашы.

Рэхам жадання,

       крыштальнаю мараю,

Подыхам цела

        вільготнай імжы.

Сэрца скараецца

        шэраю хмараю...

Поруч заўсёды --

          кахаю заўжды!


       27.02.2025


Рецензии
Жадаю здзяйснення вашых крыштальных мар!

Лариса Демиденко 3   12.03.2025 07:23     Заявить о нарушении