***

Богу - Богава! Ты не спрачайся,
Небу маліся, сумленна жыві!
Знойдзеш яшчэ ў жыцці сваім шчасце -
Быццам вясёлкай зардзеюцца дні!

Зверу - зверава! Ведай заўсёды:
Шлях наш даўно, быццам вышыты сцяг,
Будуць яшчэ ў жыцці карагоды,
Памятай - дзесьці павінны быць знак!

Добрай душою ты адгукніся,
Потым каб слёзы не ліць дзень і ноч,
Там, дзе святло, павінна быць выйсце,
Ты пакрысе да яго толькі кроч

Ды ў абдымках аднойчы пад вечар
Так прыхіні да сябе, абагрэй,
Гэтак ад сэрца - па-чалавечы -
Гэта і будзе чаканы твой Грэй!


Рецензии