Лепшай долi вясна

Калі прыйдзе ўжо той, лепшай долі, вясна?
А ці з'явіць нам хоць бы прыкметы,
Што змяняецца час і ўмірае вайна
А Зямлёй правіць будуць паэты.

Правіць будуць Зямлёю ўладальнікі дум
З чыстым сэрцам і духам свабоды
Што не будуць ствараць і "дзвіжуху" і тлум,
Каб свае забясьпечыць выгоды.

Ах, як хочацца верыць, што розуму сон
Перарве ясных дум абуджэнне
І прыроды дзікой разбурэння закон
Яно зьменіць законам стварэння.

Разбурэнне і хаас - то духу праклён,
Узвышэнне цара ў постаць Бога,
Заняпад волі думак і розуму сон,
І ў знішчэнне прыроды дарога.

Запаветам біблейскім, што  даў людзям Бог,
Быў: бажкоў не ствараць для малення,
Бо не ведае ідал да шчасця дарог
І вядзе толькі ў зла сутарэнне.

Калі ж прыйдзе, той лепшае долі вясна
Ды мысленне і роздум абудзіць?
Не сціхае на свеце ні гвалт, ні вайна;
Бо ствараюць зноў ідалаў людзі


Рецензии