Дай надзею лёс
Не дазволiць засланiць духоўны свет
штодзённаю руцiнай.
Шлях прайсцi з запаленымi ў сэрцы свечкамi.
Дар Господнi, сцерагчы, як амулет,
малiтвай мацярынскай.
Захаваць агмень дабра i мiласэрднасцi.
Не звярнуць ад сполаху пад брэннасцю быцця,
Маладушшам не скаваць сваю душу
часiнаю складанай.
Берагчы яе, як мацi роднае дзiця.
Шчырым сэрцам Бога я заўжды прашу
цяпла i моцы даць нам
Каранi свае любiць да самазабыцця.
Чалавекам бы дажыць да чалавечнасцi:
Позiрк мiралюбца ды адкрыты твар
без маскi i без ценю.
У нябёсах птушка – крылы маёй вечнасцi,
На парозе дома песнь завёў гусляр
з ёй клiчуць летуценнi:
Шле надзею лёс: дажыць да чалавечнасцi.
Свидетельство о публикации №125022505561